Акцыя «Архівы-школе» ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці
26 сакавіка 2026 года ў рамках інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай трагічнай тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельская Ірынінская гімназія».
Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра цяжкія старонкі гісторыі, звязаныя з генацыдам мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Асаблівая ўвага была ўдзелена мемарыяльнаму комплексу «Чырвоны Бераг», які быў пабудаваны на месцы дзіцячага донарскага канцлагера.
Таксама ў рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ відэасюжэту праекта «Звычайны генацыд. «Чырвоны Бераг», які ўключае ўспаміны тых, хто выжыў дзяцей, былых вязняў гэтага канцлагера.
У завяршэнні мерапрыемства для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве і яго сховішчах, падчас якой яны даведаліся, што такое архіў і якія дакументы ў ім захоўваюцца.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Навучэнцы ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
| 7. Навучэнцы ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія» |






