Экскурсія ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

29 красавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў 1-га курса Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст».

Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй стварэння ўстановы, наведалі архівасховішча. У ходзе экскурсіі былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС: прэзентацыя банэрнай выставачнай экспазіцыі «26 красавіка – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі» і прагляд дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», прадстаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

Экскурсія стала сапраўдным урокам павагі да гістарычнай памяці і разумення важнасці архіўнай справы.

На фота: Падчас мерапрыемства