Экскурсія на роднай мове ад БДАМЛМ

21 лютага 2024 года да Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва правёў экскурсію для навучэнцаў 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Мінска». Увазе вучняў у чытальнай зале архіва была прадстаўлена выстава «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечаная 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, творы якога знаёмыя кожнаму чалавеку з самага дзяцінства. Трэба адзначыць, што і дзеці, і работнікі БДАМЛМ размаўлялі выключна на беларускай мове, такім чынам далучыўшыся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

Акрамя таго, для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі.

Маем вялікі гонар садзейнічаць развіццю і росквіту беларускай мовы, літаратуры і культуры Беларусі!