Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні выязнога семінара-вучобы

28 сакавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» правялі выязны семінар-вучобу на базе Краснабудскага сельскага выканаўчага камітэта Крычаўскага раёна па тэме: «Асноўныя патрабаванні да складання і ўзгаднення наменклатур спраў».

Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Уласава азнаёміла прысутных з асноўнымі аспектамі і патрабаваннямі да складання і ўзгаднення наменклатур спраў, таксама былі закрануты аспекты па растлумачэнні новай інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.

На здымках: Архівіст 1 катэгорыі Алена Уласава праводзіць семінар-вучобу.