Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведаў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
1 верасня 2025 г. намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот наведаў г.Ліду і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у ДУА «Сярэдняя школа №8 ім. в.Ф. Казакова». У ходзе рабочага візіту ў г.Ліду Алег Мікалаевіч наведаў занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе. Намеснік міністра азнаёміўся з гісторыяй і дзейнасцю архіва, працэсам аблічбоўвання дакументаў, агледзеў архівасховішчы, рабочыя кабінеты. Дырэктар архіва Святлана Генадзьеўна Свірко прадставіла Алегу Мікалаевічу тэматычныя выставы па дакументах архіва, размешчаныя ў чытальнай зале, распавяла аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва, аб напрамках і перспектывах яго развіцця.
![]() |
| 1. Падчас агляду архівасховішчаў. |
![]() |
| 2. Падчас агляду архівасховішчаў. |
![]() |
| 3. Падчас наведвання працоўнага кабінета аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА. |


