Урок Памяці, прысвечаны 40-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, праведзены для навучэнцаў Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа

У рамках рэспубліканскіх акцый «Архівы – школе» і «Юны архівіст», Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку арганізаваў сустрэчу, на якой загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна правяла інфарматыўны ўрок.

Падчас мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з выставай дакументаў і фатаграфій пад назвай «40 гадоў чарнобыльскай трагедыі», якая дазволіла глыбей зразумець маштабы катастрофы і яе наступствы. Экспазіцыя ўключала архіўныя матэрыялы, газетныя артыкулы і фатаграфіі.

Таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Урок Памяці, прысвечаны 40-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.