Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

3 чэрвеня 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 8 класа, якія ў дні летніх канікулаў з карысцю бавяць час у працоўным лагеры ДУА«Сярэдняя школа №75 г.Гомеля». Спецыялісты архіва арганізавалі для школьнікаў экскурсію па архівасховішчу і лабараторыі. Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Прымакова і спецыялісты лабараторыі Галіна Грамыка і Валянціна Чакан распавялі навучэнцам пра тое, як захоўваюцца і рэстаўруюцца архіўныя дакументы. У чытальнай зале архіва старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка пазнаёміла навучэнцаў з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – фільтрацыйнымі справамі, сілком сагнаных грамадзян у фашысцкую Германію. Асаблівую цікавасць у дакументах выклікалі аўтабіяграфіі людзей, дзе апісваліся цяжкія падзеі ваеннага ліхалецця. Таксама яна распавяла аб дакументах па ўвекавечанні памяці герояў, якія прадстаўлены на выставе «80 гадоў Перамогі! Слава ўрэзаная ў граніт». Перад дэманстрацыяй дакументальнага фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі» Мая Вашчанка распавяла школьнікам пра тое, як вялася кіназдымка баявых падзей. Дзякуючы подзвігу ваенных аператараў, сучаснае пакаленне мае магчымасць убачыць унікальныя кадры ваеннай хронікі.

 

1. Навучэнцы ДУА«Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» разглядаюць архіўныя дакументы ваенных гадоў
2. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»