Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

04.06.2025, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў, установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы Лідскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці, якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».

Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.