Урок аб генацыдзе ў Рэчыцкім раёне ў сярэдняй школе №12 г.Рэчыцы
19 сакавіка 2026 года ва ўстановах адукацыі Беларусі праходзіць адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Хатынь, якая была знішчана фашыстамі разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. У рамках гэтага ўрока супрацоўнікі ЗДАРэч сустрэліся з навучэнцамі 11 класса сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы і расказалі ім аб генацыдзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых на тэрыторыі Рэчыцкага раёна, у прыватнасці, у вёсцы Кабылева (зараз – Першамайск), якая паўтарыла лёс Хатыні 14 мая 1943 года. Увазе выпускнікоў школы былі прадстаўлены архіўныя дакументы па тэме ўрока. Завяршылася сустрэча паказам фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы аб генацыдзе ў Рэчыцкім раёне |
![]() |
| 2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка дэманструе навучэнцам сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы архіўныя дакументы аб генацыдзе ў Рэчыцкім раёне |
![]() |
| 3. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |


