Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку ў перыяд летніх канікулаў працягвае ўзаемадзеянне з установамі адукацыі

13 чэрвеня 2024 г.у рамках акцыі «Архівы-Школе» адбылася сустрэча з выхаванцамі летняга аздараўленчага лагера сярэдняй школы №4 г.Навагрудка.

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук прадставіла ўвазе школьнікаў віртуальную выставу «Зямля Навагрудская, край мой родны…», прымеркаваную да 980-годдзя Навагрудка. У ходзе займальнай гутаркі дзеці пазнаёміліся з асноўнымі вехамі ў гісторыі горада, яго славутымі мясцінамі і выдатнымі людзьмі, а таксама даведаліся пра найбольш важныя падзеі ў развіцці Навагрудчыны на сучасным этапе.

Рабяты задавалі шмат пытанняў і, вядома, папоўнілі свой багаж ведаў новымі цікавымі фактамі аб малой Радзіме.

На фота: Выступленне Н.А.Пісарук.