Аб правядзенні з выхаванцамі ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» тэматычнага ўрока «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 23 красавіка 2026 года для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў нумар 2» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць», прысвечанага 40-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльская АЭС – адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі.

Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супоненка Юлія Міхайлаўна асабліва падкрэсліла важнасць захавання памяці аб Чарнобыльскай аварыі і аб людзях, якія ўнеслі ўклад у ліквідацыю яе наступстваў.

Падчас правядзення мерапрыемства ўвазе супрацоўнікаў і выхаванцаў установы была прадстаўлена дакументальная кінастужка «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-3. У час правядзення мерапрыемства
4-5. Падчас прагляду дакументальнай кінастужкі