Кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» правялі архівісты Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна

Архівісты Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечне правялі кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 4-6 класаў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна». Перад праглядам дакументальнага фільма для навучэнцаў Вольга Беразоўская выступіла з кароткай гістарычнай даведкай, якая апавядае пра падзеі, адлюстраваныя на ўнікальных кадрах кінахронікі і пазнаёмілі з працай па захаванні гістарычнай памяці, якую праводзяць архівы. Пасля прагляду ў навучэнцаў была магчымасць абмеркаваць убачанае, задаць пытанні і выказаць свае ўражанні. Гістарычныя кадры, жывыя апавяданні і дыялог пакаленняў – гэта тое, што робіць падобныя сустрэчы каштоўнымі і неабходнымі.

На фота: У час правядзення кіналекторыя «Гісторыя Вялікай Перамогі»