Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

За першае паўгоддзе 2024 года ў рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» былі праведзены 6 паказаў дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Айчыннай вайне: у Іўеўскім і Воранаўскім раённых выканаўчых камітэтах, ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы», УА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды», у чытальнай зале архіва – для навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа і супрацоўнікаў архіва.

На фота: Фатаграфія-калаж удзельнікаў кіналектарыяў.