«Архівы – школе»: урок гісторыі ў Рэчыцкім тэхкаледжы
У рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкім дзяржаўным тэхнічным каледжы (в. Азершчына Рэчыцкага раёна) прайшоў урок гісторыі, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.
Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказвалі навучэнцам аб пасляваенным аднаўленні сельскай гаспадаркі Рэчыцкага раёна, дэманстравалі архіўныя дакументы і выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва па дадзенай тэме. Затым увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і адлюстроўвае асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
![]() |
| 1-2. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам Рэчыцкага тэхкаледжа аб аднаўленні сельскай гаспадаркі Рэчыцкага раёна пасля Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
| 3. У час паказа фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі» |


