Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 24 красавіка 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў ім.Яўгена Глебава.
У ходзе экскурсіі, хлопцы і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
У рамках мерапрыемства хлопцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык і вядучы архівіст С.М.Брузгіна знаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак з прадстаўленымі выставамі. |
![]() |
2. Вучні глядзяць дакументы прадстаўленых выставак. |
![]() |
3. Экскурсія ў архівасховішча. |
![]() |
4. Вучні ў музейным пакоі. |
![]() |
5. Агульнае памятнае фота. |