Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», інфармацыйнай гадзіны

10 лютага 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», з навучэнцамі 5,6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №13 г.Оршы», работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Беларускія дзеці ў канцлагерах».

Падчас дадзенага мерапрыемства юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва Віцебскай вобласці, у тым ліку жыхароў г.Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб шматлікіх злачынствах нацыстаў і незваротных.

Акрамя таго, увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове архіўнай кінахронікі.