Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў «Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 16 лютага 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі навучэнцы 1 курса «Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава».

У ходзе экскурсіі, навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: Абарона горада Магілёва, Партызанскі рух, 80-годдзе вызвалення горада Магілёва, Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнні экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.