Правядзенне экскурсій спецыялістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» для навучэнцаў аздараўленчых і працоўных лагераў г.Кобрына і раёна

З 1 па 5 чэрвеня ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне панавала асаблівая атмасфера: тут прайшлі восем аглядных экскурсій для школьнікаў.

Юныя госці з цікавасцю разглядалі вітрынныя і банэрныя выставы. Але самым захапляльным момантам стала наведванне архівасховішча.

Асаблівае ўражанне на дзяцей зрабіла дэманстрацыя магчымасцяў штучнага інтэлекту ў чытальнай зале. Яны ўбачылі, як старыя, часам выцвілыя фатаграфіі, дзякуючы сучасным тэхналогіям, ператвараюцца ў аб’ёмныя, жывыя выявы. Гэта было сапраўднае чараўніцтва, якое нікога не пакінула абыякавым!

Для навучэнцаў працоўнага лагера была падрыхтавана адмысловая праграма: паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой». Гэтая пранізлівая стужка, створаная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, дазволіла дзецям даведацца пра гераічныя подзвігі нашых продкаў, умацаваўшы іх пачуццё гонару за сваю краіну.

 

1. Вучні падчас азнаямлення з банэрнай выставай «Манументы неўміручасці»
2. Школьнікі падчас наведвання архівасховішча
3. Азнаямленне навучэнцаў з магчымасцямі штучнага інтэлекту
4. Дзеці за праглядам дакументальнага фільма