1210 | гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства |
1045 | гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці) |
960 | гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў (Браславль) |
895 | гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч |
870 | гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр |
675 | гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350 – 1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі |
635 | гадоў назад (1390) Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
630 | гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мір і Карэлічы |
615 | гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у выніку якой аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі войска Тэўтонскага ордэна |
575 | гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. гарадскі пасёлак, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) |
555 | гадоў назад нарадзіўся Гусоўскі Мікалай (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння |
555 | гадоў назад (1470) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Зэльва |
540 | гадоў назад нарадзіўся Вісліцкі Ян (каля 1485 – 1520-я), паэт-лацініст Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага |
535 | гадоў назад нарадзіўся Скарына Францыск (каля 1490 – каля 1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння |
525 | гадоў назад (1500) Браслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
515 | гадоў назад нарадзіўся Фёдараў (Масквіцін) Іван Фёдаравіч (каля 1510 – 1583), рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне, заснавальнік друкарні ў Заблудаве Гродзенскага павета |
505 | гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў |
500 | гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Францыскам Скарынам |
495 | гадоў назад нарадзіўся Будны Сымон (каля 1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт |
495 | гадоў назад нарадзіўся Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (каля 1530 – 1599 ці 1600), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік |
495 | гадоў назад нарадзіўся Кміта-Чарнобыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 1587), ваенны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, аўтар эпісталярных і літаратурных твораў |
475 | гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі |
475 | гадоў назад нарадзіўся Рымша Андрэй (каля 1550 – пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры |
465 | гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы) |
460 | гадоў з часу ўтварэння (1565) Мінскага і Мсціслаўскага ваяводстваў |
445 | гадоў з часу заснавання (1580) Полацкага езуіцкага калегіума (існаваў да 1812 г.) |
445 | гадоў назад нарадзіўся Карповіч Лявонцій (свец. Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя |
435 | гадоў з часу атрымання (1590) мястэчкам Любча самакіравання паводле магдэбургскага права (цяпер гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці) |
435 | гадоў назад (1590) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права |
435 | гадоў з пачатку заснавання (1590) першых у Беларусі праваслаўных брацтваў |
430 | гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (каля 1595 – 1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст |
425 | гадоў назад нарадзіўся Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, аўтар трактата “Artis magnae artilleriae pars prima” (“Вялікае мастацтва артылерыі”) (выйшаў у свет у 1650 г.) |
425 | гадоў назад (1600) у Мінску завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы |
405 | гадоў назад (1620) Орша атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права |
395 | гадоў назад (1630) заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання (дзейнічала пры Аршанскім Куцеінскім Багаяўленскім манастыры да 1654 г.) |
355 | гадоў назад (1670) Гомель атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
325 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1700) Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока (цяпер архікафедральны касцёл Панны Марыі) |
295 | гадоў назад нарадзіўся Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат |
285 | гадоў назад (1740) у Нясвіжы пачаў сваю дзейнасць тэатр Радзівілаў (існаваў да 1791 г.) |
275 | гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні ў замку Радзівілаў |
265 | гадоў назад нарадзіўся Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760 – 1832 або 1833), беларускі грамадскі дзеяч, мемуарыст |
260 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Дняпра |
260 | гадоў назад (1765) створаны Ружанскі тэатр Сапегаў (існаваў да 1791 г.) |
255 | гадоў з пачатку дзейнасці (каля 1770) у Слоніме тэатра, створанага Міхалам Казімірам Агінскім (дзейнічаў да 1790-х гг.) |
250 | гадоў назад (1775) у Гродна закладзены першы ў Беларусі батанічны сад |
250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.) |
250 | гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адна з найбуйнейшых у Беларусі ў канцы XVIII ст. (існавала да да сяр. 90-х гг. XVIII ст.) |
250 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага канала (злучыў р. Мухавец (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы) і р. Піну (прыток Прыпяці, басейн Дняпра)) |
250 | гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы |
245 | гадоў з пачатку дзейнасці (1780) у в. Вішнева Валожынскага раёна металургічнага завода (дзейнічаў да 1870 г.) |
245 | гадоў назад нарадзіўся Дамель Ян (1780 – 1840), беларускі жывапісец |
245 | гадоў назад нарадзіўся Анацэвіч Ігнат Сымонавіч (1780 – 1845), гісторык, археограф, архівіст |
240 | гадоў з часу заснавання (1785) у Крычаве суднабудаўнічай верфі |
240 | гадоў назад нарадзіўся Бароўскі Каспар (1785 – 1854), беларускі жывапісец |
230 | гадоў назад (1795) у горадзе Свіслач адбылося адкрыццё першай гімназіі ў Беларусі |
225 | гадоў назад нарадзіўся Ходзька Дамінік Цэзары (1800 – 1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф |
225 | гадоў назад (1800) распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы Мінска |
220 | гадоў з часу заснавання (1805) у Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага) |
215 | гадоў з пачатку дзейнасці (1810) у Віцебску суконнай мануфактуры (дзейнічала да 1851 г.) |
210 | гадоў назад нарадзіўся Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815 – каля 1845), беларускі паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч |
205 | гадоў назад (1820) заснавана Гродзенская губернская друкарня (існавала да 1915 г.) |
200 | гадоў назад нарадзіўся Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825 – 1896), беларускі вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў |
195 | гадоў назад (1830) у Гродна заснавана публічная бібліятэка (цяпер Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага) |
195 | гадоў назад (1830) у в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна заснаваны металургічны камбінат |
195 | гадоў назад (1830) пушчаны першы ў Беларусі цукровы завод у маёнтку Моладава (цяпер Іванаўскі раён) |
185 | гадоў з часу стварэння (1840) тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча (існаваў да 1860-х гг.) |
165 | гадоў з пачатку выдання (1860) “Памятных кніжак” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў |
165 | гадоў назад нарадзіўся Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860 – 1914), беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік |
160 | гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV – XIX стагоддзяў |
155 | гадоў з часу выдання (1870) “Слоўніка беларускай мовы”, складзенага І.І.Насовічам |
155 | гадоў назад нарадзіўся Трусевіч Станіслаў Станіслававіч (1870 – 1918), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве, публіцыст |
150 | гадоў назад нарадзіўся Кухта Марцін Міхайлавіч (1875 – 1956), друкар, выдавец кніг на беларускай мове |
150 | гадоў назад нарадзіўся Алонаў Яўген Піліпавіч (1875 – 1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея |
135 | гадоў назад нарадзіўся Мятла Пётр Васілевіч (1890 – 1936), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст |
125 | гадоў назад (1900) у Віцебску заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскія дываны”) |
125 | гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р.Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Могилевская старина” |
115 | гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк |
115 | гадоў назад (1910) адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут (з 1918 г. Віцебскі педагагічны інстытут, з 1919 г. Інстытут народнай адукацыі, у 1923 – 1930 гг. у складзе БДУ, у 1930 г. адноўлены, з 1995 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1998 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава) |
115 | гадоў назад (1910) выйшаў першы зборнік вершаў Я.Коласа “Песні-жальбы” |
115 | гадоў назад (1910) заснавана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага (створана на базе аматарскай тэатральнай трупы, існавала да 1913 г.) |
105 | гадоў з часу заснавання (1920) Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (заснаваны на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча, з 1991 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, з 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) |
100 | гадоў назад (1925) Я.Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі |
100 | гадоў з часу заснавання (1925) Бярэзінскага запаведніка (з 1979 г. біясферны) |
95 | гадоў назад (1930) створаны Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І.Жыновіча (першапачаткова Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, з 1974 г. імя І.І.Жыновіча, цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча) |
95 | гадоў назад (1930) уступіла ў лік дзеючых Бабруйская швейная фабрыка імя Дзяржынскага (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Славянка”) |
95 | гадоў з часу заснавання (1930) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (да 1945 г. размяшчаўся ў Гомелі ў якасці лесатэхнічнага інстытута, з 1945 г. у Мінску, з 1961 г. Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 г. сучасная назва) |
95 | гадоў назад прынята пастанова Савета народных камісараў БССР (1930) аб адкрыцці Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (заснаваны на базе філіяла медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2001 г. дзяржаўная вядучая вышэйшая навучальная ўстанова “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”) |
95 | гадоў з часу заснавання (1930) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (з 1977 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, з 1999 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гомсельмаш”) |
90 | гадоў назад (1935) скончана будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (МаАЗ) (цяпер філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ” — кіруючай кампаніі холдынгу “БЕЛАЗ-Холдынг” у горадзе Магілёве -“Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава”) |
90 | гадоў назад (1935) створаны Саюз архітэктараў Беларусі (цяпер грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз архітэктараў”) |
85 | гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы (першапачаткова Беларускі ансамбль песні і танца, з 1950 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 г. акадэмічная, з 1978 г. імя Р.Р.Шырмы) |
85 | гадоў назад (1940) зданы ў эксплуатацыю рэканструяваны Дняпроўска-Бугскі канал |
80 | гадоў назад (1945) заснаваны Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 1949 г. імя А.С.Пушкіна, у 1950 г. на яго базе заснаваны Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, з 1995 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1999 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна) |
80 | гадоў з часу стварэння (1945) у Мінску Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (з 1992 г. Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь, цяпер установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”) |
80 | гадоў назад (1945) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут (з 1953 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў, з 2001 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) |
80 | гадоў назад (1945) пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” (у 1945 – 1947 гг. меў назву “Отчизна”, з 1947 г. “Советская Отчизна”, з 1960 г. сучасная назва) |
75 | гадоў назад (1950) пачата будаўніцтва Мінскага радыёзавода (з 1972 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”, з 2003 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гарызонт”, з 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Гарызонт”) |
75 | гадоў назад (1950) створаны Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, цяпер дзяржаўная ўстанова “Узорна-паказальны аркестр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”) |
70 | гадоў з часу стварэння (1955) Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сектара фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі) |
70 | гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі гадзіннікавы завод (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі гадзіннікавы завод”) |
65 | гадоў назад (1960) створаны Брэсцкі дывановы камбінат (з 1970 г. галаўное прадпрыемства Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, з 1983 г. дывановае вытворчае аб’яднанне, з 1994 г.адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста”) |
65 | гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума (у 1991 – 1994 гг. Мінскі радыётэхнічны каледж, з 1995 г. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, цяпер установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” філіял “Мінскі радыётэхнічны каледж”) |
65 | гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага маторнага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”) |
65 | гадоў назад (1960) пачата будаўніцтва Светлагорскага завода штучнага валакна (у 1965 г уведзенны у лік дзеючых, з 1983 г. Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “СветлагорскХімвалакно”) |
60 | гадоў з пачатку (1965) прамысловай распрацоўкі нафты на Рэчыцкім радовішчы |
60 | гадоў з часу пабудовы (1965) Брэсцкага панчошнага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат”) |
60 | гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
60 | гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. да інстытута далучаны Вылічальны цэнтр Акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. галаўная арганізацыя навукова-даследчага аб’яднання “Кібернэтыка” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
60 | гадоў з часу ўвода ў дзеянне (1965) Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (да 1969 г. Барысаўская фармацэўтычная фабрыка, у 1969 – 1990 гг. Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”) |
60 | гадоў назад (1965) у Слуцку ўступіў у лік дзеючых цукрова-рафінадны завод (з 1976 г. камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”) |
55 | гадоў назад (1970) у Бабруйску створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (з 1977 г. імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча) |
55 | гадоў назад (1970) адбыўся пуск 1-й чаргі Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”) |
55 | гадоў назад (1970) створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі (адкрыты 17 студзеня 1971 г.) (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр) |
55 | гадоў назад (1970) у Салігорску створана вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій” (да 1975 г. Беларускі калійны камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуськалій”) |
55 | гадоў назад (1970) выдаў першую прадукцыю Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячага харчавання (цяпер Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае таварыства “Беллакт”) |
50 | гадоў назад (1975) заснаваны Мінскі інстытут культуры (з 1993 г. Беларускі ўніверсітэт культуры, з 1999 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, з 2004 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) |
50 | гадоў з пачатку дзейнасці (1975) Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”) |
50 | гадоў назад (1975) заснаваны Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела мікрабіялогіі Акадэміі навук Беларусі) |
45 | гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук Беларусі) |
45 | гадоў назад (1980) заснаваны Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
45 | гадоў назад (1980) заснаваны Гродзенскі абласны тэатр лялек |
45 | гадоў назад (1980) быў створаны Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” |
40 | гадоў назад (1985) у Віцебску на базе трупы лялечнікаў пры Беларускім тэатры імя Я.Коласа створаны Беларускі тэатр “Лялька” |
35 | гадоў назад (1990) у в. Кушляны Смаргонскага раёна адкрыты літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.Багушэвіча |
30 | гадоў назад (1995) на базе Мінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча і Мінскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага палітычнага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь |
30 | гадоў з часу стварэння (1995) нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” |
25 | гадоў назад (2000) адкрыты Мінскі музей Ваньковічаў, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь |
25 | гадоў назад (2000) у Слуцку ўсталяваны помнік Соф’і Слуцкай, рэлігійнага дзеяча Беларусі, беларускай праваслаўнай святой |
25 | гадоў назад (2000) пачаў выходзіць навуковы часопіс “Беларускі археаграфічны штогоднік” |
25 | гадоў назад (2000) быў адкрыты Мемарыяльны музей З.І.Азгура ў г. Мінску |