Заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 12 снежня 2024 года адбыўся занятак з навучэнцамі 2 курса.

Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асаблівасцямі рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

У чытальнай зале архіва гасцям быў прадэманстраваны матэрыял «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва.

Навучэнцам таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Азнаямленне з асаблівасцямі рэстаўрацыйных работ, якія праводзяцца архівістамі.
2. Наведванне архівасховішча.
3. Вучні знаёмяцца з архіўнымі дакументамі.