«Лета ў архіве»: цыкл пазнавальных экскурсій у рамках Міжнароднага тыдня архіваў у ЗГА ў г.Маладзечна
Сучасны архіў – гэта сапраўдная машына часу, займальны квэст, які дазваляе дакрануцца да гісторыі праз дакумент. Так, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна правялі серыю аглядных экскурсій для выхаванцаў школьных лагераў горада.
Падчас мерапрыемстваў хлопцы даведаліся пра гісторыю архіўнай справы і стварэнне архіва ў Маладзечна, пра яго фонды і самыя каштоўныя дакументы. Пазнаёміліся з працай аддзелаў, зонамі абслугоўвання і наведалі архівасховішчы, дзе на свае вочы ўбачылі, як захоўваецца гісторыя.
Таксама падчас мерапрыемстваў для навучэнцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», які расказвае пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці на аснове архіўных хронік з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Падчас агляднай экскурсіі. |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5-7. Падчас паказу дакументальнага фільму «Крэпасць-герой!» |






