Інфармацыйная гадзіна ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» ў рамках акцыі «Архівы-школе»

17 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» супрацоўнікамі дзяржархіва Мінскай вобласці праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Народжаны часам. 17 верасня — Дзень народнага адзінства».

Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Бабровіч Крысціна расказала вучням пра гісторыю самага маладога дзяржаўнага свята Беларусі – Дня народнага адзінства. Выступленне суправаджалася прэзентацыяй, падрыхтаванай па дакументах архіва, якая адлюстроўвае гістарычныя падзеі восені 1939 года: пастанову аб упарадкаванні ўліку руху насельніцтва па Нясвіжскім павете, аб устанаўленні на тэрыторыі Заходняй Беларусі новага рахунку часу, аб арганізацыі саўгасаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, а таксама пастанову ЦК КП(б)Б аб правядзенні першай гадавіны вызвалення Заходняй Беларусі.

 

1-2. Мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча»