Удзел дырэктара архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Людміла Горбач у Круглым стале «Знойдзем невядомага салдата: пошук невядомых герояў, якія загінулі ў баях за Гродзеншчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
23 сакавіка 2026 года дырэктар архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Людміла Горбач прыняла ўдзел у Круглым стале, арганізаваным на базе ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім.Я.Ф.Карскага», на тэму «Знойдзем невядомага салдата: пошук невядомых герояў, якія загінулі ў баях за Гарадзеншчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Дырэктар архіва Л.Горбач выступіла з дакладам «Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў фондах дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці», прадэманстраваўшы дакументы партыйных і камсамольскіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацый і з асабістых фондаў.
Падчас круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі пытанні пошукавай работы па ўстанаўленні месцаў пахавання і імёнаў загінуўшых ваеннаслужачых у гады Вялікай Айчыннай вайны і методыцы пошуку ваеннаслужачых, якія загінулі ў баях на Гродзеншчыне. Разглядалася работа ветэранскіх арганізацый па пошуку і ўвекавечанні імёнаў загінуўшых воінаў Савецкай арміі. Абмяркоўвалася пошукавая работа навучэнцаў, як прыклад грамадзянска-патрыятычнага выхавання і інш.
На фота: Выступленне дырэктара архіва Л.Горбач
![]() |
