Урок, прысвечаны Году якасці
15 кастрычніка 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшоў тэматычны ўрок для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст», прысвечаны Году якасці і 40-годдзю стварэння ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу БМК».
15 кастрычніка 1984 года — важная дата ў календары. Менавіта ў гэты дзень гулам электрасталеплавільнай печы і іскрамі гарачай сталі азнаменаваўся пуск БМЗ.
Захоўваючы высокія традыцыі якасці ААТ «БМЗ» знайшло той самы баланс, які спалучае правераныя часам тэхналогіі з сучаснымі метадамі работы.
Аб высокай якасці прадукцыі ААТ «БМЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БМК» гавораць перамогі на розных міжнародных і нацыянальных конкурсах. Прадпрыемства з’яўляецца лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягнення ў вобласці якасці, конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», Прэміі СНД за дасягнення ў вобласці якасці прадукцыі і паслуг, пераможцам у конкурсе «Лепшы імпартазамяшчальны тавар».
Юныя архівісты вывучылі і прааналізавалі дакументы БМЗ, якія захоўваюцца ў архіве, азнаёміліся з віртуальным выставачным праектам «Якасная прадукцыя дапамагае поспеху», падрыхтаваным супрацоўнікам архіва да юбілею завода.
На фото: Урок у ЗДА у г. Жлобіне, прысвечаны Году якасці.