Аб падвядзенні вынікаў конкурсу ўпрыгожаных працоўных памяшканняў аддзелаў «Тэрыторыя навагодне-каляднага чараўніцтва» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

12 студзеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі падведзены вынікі конкурсу ўпрыгожаных працоўных памяшканняў аддзелаў пад назвай «Тэрыторыя навагодне-каляднага чараўніцтва», арганізаванага адміністрацыяй і прафкамам архіва.

Конкурс праводзіўся з 18 снежня 2023 г. па 8 студзеня 2024 г.

Пераможцам навагодняга конкурсу стаў аддзел «Уліку дакументаў, інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій».

Супрацоўнікам аддзела-пераможцы ўручаны прыз.