Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц наведала храм прападобнай Еўфрасінні Полацкай

1 верасня, у Дзень ведаў, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц наведала храм прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Сустрэча прайшла ў рамках супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Іерэй Мікіта Баскакаў пазнаёміў з храмам і жыццём духоўна-асветніцкага цэнтра. Алена Заяц перадала Іерэю Мікіце Баскакаву для нядзельнай школы і прыхаджан кнігу «Сімеон Полацкі. Падзвіжнік і асветнік».

 

1-3. Іерэй храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай Мікіта Баскакаў, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц, загадчык аддзела камплектавання НАФ і справаводства Аксана Канойка
4-6. Іерэй храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай Мікіта Баскакаў і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц