Аб мерапрыемствах, праведзеных Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці праведзены рад мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага тыдня архіваў.
10 чэрвеня на агульным сходзе калектыву адбылася ўрачыстая цырымонія занясення ў Кнігу пашаны архіва знаходзячыхся на заслужаным адпачынку ветэранаў архіўнай службы за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё архіва.
Прысутным на мерапрыемстве Вольге Нікіфараўне Юрчык, Лідзіі Рыгораўне Рамановіч, Ірыне Іванаўне Шляхціч, Людміле Васільеўне Дацкевіч ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу пашаны.
Акрамя таго, на працягу тыдня дзверы архіва былі адкрыты для гасцей.
Архіў наведалі прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г.Брэста, а таксама вучні 5-х класаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Брэста імя Героя Савецкага Саюза А.М.Карасёва».
Гасцям расказалі аб напрамках дзейнасці архіва, прафесіі архівіста, складзе дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў дзяржархіве, у тым ліку перыяду Вялікай Айчыннай вайны, правялі экскурсію па архіве, а таксама паказалі фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва Г.Г.Карапузава адкрывае ўрачысты сход |
![]() |
| 2. Ветэраны архіва пасля ўручення пасведчанняў |
![]() |
| 3. Ганаровыя госці мерапрыемства (злева направа): Юрчык В.Н., Рамановіч Л.Р.,Дацкевіч Л.В., Шляхціч І.І. |
![]() |
| 4. Супрацоўнікі архіва з сваімі настаўнікамі |
![]() |
| 5. Прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г.Брэста падчас лекцыі |
![]() |
| 6. Падчас экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
| 7. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
| 8. Архівіст Ⅰ кваліфікацыйнай катэгорыі В.В.Сухарэвіч знаёміць школьнікаў з выстаўкай «Была вайна … Была Перамога!» |
![]() |
| 9. Вучні школы №16 г.Брэста падчас прагляду фільма |
![]() |
| 10. Вучаніца летняга лагера школы №16 г.Брэста знаеміцца з выстаўкай «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста» |









