Правядзенне заняткаў для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
16 снежня ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для студэнтаў 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў праведзены занятак на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны. Склад і змест дакументаў архіва».
Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, яго структуру і асноўныя напрамкі дзейнасці, склад і змест захоўваемых дакументаў. У ходзе заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва і асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры выяўленні дакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.
![]() |
| 1. Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму знаёмяцца з дакументальнымі матэрыяламі ў чытальнай зале архіва |
![]() |
| 2. Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў |
![]() |
| 3. Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму падчас наведвання архівасховішча |


