11 лістапада, у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаванай да Міжнароднага дня энергазберажэння, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» адбыўся сход працоўнага калектыву

11 лістапада, у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаванай да Міжнароднага дня энергазберажэння, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» адбыўся сход працоўнага калектыву. У рамках правядзення мерапрыемства былі асветлены пытанні, якія датычацца важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце.

Супрацоўнікам архіўнай установы былі прадэманстраваны сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні, размешчаныя на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь. На заключным этапе мерапрыемства, з дапамогай тэсціравання, усім было прапанавана праверыць свае веды ў галіне энергазберажэння.

 

Сход працоўнага калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры»
Прагляд сацыяльных відэаролікаў
Раздатачны матэрыял
Правядзенне тэсціравання па пытаннях энергазберажэння
Правядзенне тэсціравання па пытаннях энергазберажэння
Правядзенне тэсціравання па пытаннях энергазберажэння