Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў гонар святкавання 81-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Галоўным статыстычным упраўленні Гомельскай вобласці

26 лістапада 2024 года супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», які быў створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Старшы навуковы супрацоўнік Мая Валянцінаўна Вашчанка павіншавала калектыў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці са значнай датай у гісторыі горада. Яна расказала пра подзвіг франтавых аператараў, якія знаходзіліся на перадавой лініі фронту побач з байцамі Чырвонай арміі і захавалі і горыч адступленняў, баі, пераправы і радасць вызвалення. Дзякуючы мужнасці і гераізму франтавых аператараў будучыя пакаленні маюць магчымасць на свае вочы ўбачыць гісторыю, якая ажыла ў кадры.

На фота: Старшы навуковы супрацоўнік абласнога архіва М.В.Вашчанка і калектыў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці