Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродна»

08 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №37 г.Гродно» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

На лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва і складам яго дакументаў. У час экскурсіі дзеці наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаў «куток архівіста» ў выставачнай зале, дзе прадстаўлены пёры для пісьма і папера з вадзянымі знакамі, а таксама чарніліца і пішучая машынка.

 

1. Навучэнцы ў вучэбнай аўдыторыі.
2. Наведвальнікі ў выставачнай зале.
3. Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.