Кіналекторый у вытворчым упраўленні «Рэчыцагаз»

25 ліпеня 2024 года архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы наведалі ВУ «Рэчыцагаз» РВУП «Гомельвоблгаз». У рамках сустрэчы работнікам прадпрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка і Г.С.Жандарава ў час кіналекторыя ў ВУ «Рэчыцагаз»
2. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы адкрываюць кіналекторый
3-5. Калектыў ВУ «Рэчыцагаз» глядзіць дакументальны фільм «Вызваленне»