Заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 27 лістапада 2024 года адбыліся чарговыя заняткі з навучэнцамі.
Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты на практыцы пазнаёміліся з работай чытальнай залы, магчымасцямі пошукаў дакументаў аб гісторыі сваёй сям’і, а таксама архіўнымі дакументамі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля гэтага ў чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
1. Вучні ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» вывучаюць архіўныя дакументы. |
![]() |
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў знаёміць навучэнцаў са спісамі остарбайтэраў. |
![]() |
3. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» разглядаюць банэрную выставу ў фае архіва. |