Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

11 і 13 мая ў рамках акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыліся экскурсіі для студэнтаў 1 курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, які ён займае, а таксама структурай і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.

У рамках экскурсіі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць – герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве.

На фота: Студэнты БНТУ падчас экскурсіі