Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі сярэдняй школы №9 г.Брэста
7 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Брэста імя А.Ф.Наганава».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прачыталі дзецям лекцыю па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі, пазнаёмілі з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі пра склад дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе лекцыі дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архивохранилища і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Падчас лекцыі |
![]() |
2. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |