Медыяпраект» архіўны Веснік « ЗГА ў г.Маладзечна стаў пераможцам міжнароднага конкурсу
Медыяпраект «Архіўны Веснік» ЗГА ў г.Маладзечна стаў пераможцам міжнароднага конкурсу дзіцячага відэа Фонду падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі «Зорны праект». Ён штогод арганізуе каля 20 конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню, майстар-класаў і семінараў для выкладчыкаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў творчых калектываў, працуючы ў сузаснавальніцтве з іншымі грамадскімі арганізацыямі па праектах, кірунак якіх звязаны з агульнымі інтарэсамі ў галіне культуры, адукацыі і сацыяльнай сферы.
Перамогу медыяпраекту прынёс першы выпуск, прысвечаны гісторыі ўзвядзення ў Маладзечне помніка ф.г. Маркаву. Аўтарам і акцёрам у ім выступіў юны архівіст, навучэнец СШ№14 г.Маладзечна Герман Ражок. Сярод крытэрыяў ацэнкі журы: наяўнасць выразна сфармуляванай ідэі, аргументаваны выклад сваёй пазіцыі, змястоўнасць і інфарматыўнасць кантэнту, складнасць выкладу і відэашэрагу, арыгінальнасць прадстаўленага матэрыялу і сацыяльная значнасць. Праца заняла ганаровае першае месца конкурсу.