Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь заняткаў для слухачоў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі
10 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) былі праведзены навучальныя заняткі для слухачоў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
З прывітальным словам да работнікаў устаноў адукацыі г.Мінска звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок. Святаслаў Валянцінавіч расказаў аб структуры архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь і аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў на сучасным этапе.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш правяла заняткі на тэму «Архівы – сховішча гістарычнай памяці». Падчас правядзення лекцыі асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце НАРБ у рэалізацыі акцыі «Архівы – школе». Дарагуш І.У. расказала аб мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам для школьнікаў і работнікаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, адказала на пытанні.
У рамок мерапрыемства, для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства быў арганізаваны прагляд відэапраекта Нацыянальнага архіва «Мы помним…».
Пасля заняткаў слухачы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, баявымі лісткамі і інш. дакументамі.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок выступае перад педагогамі ўстаноў адукацыі г.Мінска |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш праводзіць навучальныя заняткі |
![]() |
| 3. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ |
![]() |
| 4. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска азнаямляюцца з выданнямі архіва |
![]() |
| 5. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |




