Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» працягнулася правядзенне ўрокаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна»
На мінулым тыдні ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнулася правядзенне ўрокаў для школьнікаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».
11 і 13 верасня 2024 года архіў наведалі вучні сярэдняй школы №1 г.Глыбокае і Псуеўскай базавай школы Глыбоцкага раёна.
Супрацоўнікі архіва азнаёмілі хлопцаў з выставай архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!» на якой прадстаўлены дакументы, якія расказваюць аб акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля ўрокаў для школьнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве.