Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў межах «Тыдня архіваў» для студэнтаў ГДУ імя Францыска Скарыны
10 чэрвеня 2026 г. у межах «Тыдня архіваў» у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці малады спецыяліст, архівіст другой катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Анастасія Арцем’ева прачытала лекцыю студэнтам 2 курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны на тэму «Афармленне курсавых і дыпломных работ».
На лекцыі Анастасія Арцем’ева расказала студэнтам аб правілах падрыхтоўкі рэфератаў, курсавых і дыпломных работ, а таксама патрабаваннях да структуры і афармлення. У сваім выступленні Анастасія звярнула ўвагу студэнтаў на важнасць выбару тэмы даследавання, выбранай для вывучэння. Таксама ў лекцыі было нададзена ўвага афармленню тэксту работы і загалоўкаў, выкарыстанню табліц і ілюстрацый. Лекцыю суправаджала віртуальная выстава «Афармленне курсавых і дыпломных работ», падрыхтаваная Анастасіяй Арцем’евай.
Мерапрыемства працягнулася выступленнем маладога спецыяліста, архівіста першай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыі Рудэнко. Вікторыя пазнаёміла студэнтаў з працай аддзела і правіламі складання архіўнага вопісу, гэта значыць архіўнага даведніка, які змяшчае сістэматызаваны пералік адзінак захоўвання архіўнага фонду, калекцыі і прызначаны для іх уліку і раскрыцця зместу.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Мая Вашчанка расказала студэнтам аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны – Актах Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Студэнты пазнаёміліся са зместам сведчанняў мясцовага насельніцтва аб фактах нямецка-фашысцкіх злачынстваў, а таксама з лістамі савецкіх грамадзян, сілком сагнаных на рабскую працу ў Германію.
У заключэнне мерапрыемства Вікторыя Рудзянко правяла азнаямленчую экскурсію па архівасховішчы.
![]() |
| 1. А.Арцем’ева расказвае студэнтам аб афармленні курсавых і дыпломных работ |
![]() |
![]() |
| 2-3. В.Рудзэнка знаёміць студэнтаў з архіўнымі вопісамі |
![]() |
![]() |
| 4-5. Студэнты чытаюць лісты савецкіх грамадзян на Радзіму |




