Дзень адчыненых дзвярэй для выхаванцаў летняга лагера ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»

11 чэрвеня 2026 г. у рамках Дня адчыненых дзвярэй, рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», а таксама Міжнароднага дня архіваў працаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў правялі мерапрыемства для навучэнцаў Гімназіі №1, выхаванцаў летняга школьнага лагера.

Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік і вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вікторыя Мікалаеўна Мацвеева распавялі вучням 3 класаў аб асновах архіўнай працы з аўдыёвізуальнымі дакументамі – дзеці ўбачылі розныя віды носьбітаў кіна-, фота- і фонадакументаў. (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм») з фондаў БДАКФФД.

Паказ мультфільма і прадэманстраваныя дзецям узоры кіна- і фотастужкі, слайдаў, фота- і кінаапаратуры выклікалі вялікую цікавасць, мерапрыемства суправаджалася масай пытанняў з боку дзяцей.

 

1. Правядзенне мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска», 11 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск
2. Падчас мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска», 11 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск
3. Падчас мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска», 11 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск
4. Падчас мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска», 11 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск