Мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», у ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Ліды ім.Н.Б.Куканенка»

17.04.2025 супрацоўнікі архіва наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Ліды ім.Н.Б.Куконенко» і правялі лекцыю для навучэнцаў 9-11 класаў, прымеркаваную 80-годдзю Вялікай Перамогі. Таксама школьнікам была прадстаўлена банэрная выстава «Імі ганарыцца Лідчына», у аснову якой ляглі дакументы фонду «Калекцыя дакументаў асабістага паходжання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, дзеячаў культуры і народнай гаспадаркі г.Ліды і Лідскага раёна». На выставе прадстаўлены дакументы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы Балабай Зоі Дзмітрыеўны і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы, намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта з 1965 па 1986 год, Баранава Георгія Паўлавіча.

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас прадстаўлення банэрнай выстауки.
2. Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў.