Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства, прысвечанага Дню Вялікай Перамогі ў межах акцыі «Архівы – школе»

6 мая 2026 г. у чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці адбылася сустрэча архівістаў са студэнтамі 3 курса гістарычнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны, прысвечаная 81-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Тэмай размовы стаў неацэнны працоўны і гераічны ўклад жанчын у Вялікую Перамогу. Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка прадставіла студэнтам выставу дакументаў «Жаночы твар Перамогі», размешчаную ў чытальнай зале архіва. Выстава прысвечана жанчынам Гомеля і Гомельскай вобласці, якія самааддана змагаліся з ворагам і сваёй бяспрыкладнай мужнасцю чырвонай ніткай увайшлі ў гісторыю Беларусі.

Гэта партызанка Рыма Шэрстнёва, якая закрыла сваім целам варожы дзот, Галіна Дакутовіч і Герой Савецкага Саюза Паліна Гельман – штурманы авіяцыйных палкоў, танкiстка Самусенка Аляксандра, «Ганаровы чыгуначнік», «Герой сацыялістычнай працы» Алена Чухнюк і многія іншыя. Студэнты з цікавасцю вывучалі дакументы, звязаныя з баявой біяграфіяй партызанкі, камандзіра камсамольска-маладзёжнага дыверсійнага атрада легендарнай Варвары Вырвіч.

У заключэнне мерапрыемства студэнтам быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД «Крэпасць-герой» аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства