У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці праведзена мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

16 кастрычніка 2024 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства да 106 годдзя з дня заснавання ВЛКСМ з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №67 г.Гомеля».

Падчас сустрэчы школьнікі здзейснілі ўнікальнае падарожжа па старонках гісторыі маладзёжнай камуністычнай арганізацыі.

Дзецям расказалі аб асноўных этапах развіцця маладзёжнай арганізацыі, аб гераічных заслугах камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, іх працоўных подзвігах на цаліне і на ўдарных будоўлях, а таксама паказалі ім невялікі дакументальны фільм пра гісторыю ВЛКСМ.

Таксама дзеці атрымалі магчымасць азнаёміцца з фотаздымкамі з камсамольскага жыцця гамяльчан і іншымі цікавымі дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржаўным архіве.

Школьнікам быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праведзена аглядная экскурсія па архіве.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №67 г.Гомеля» падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №67 г.Гомеля» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №67 г.Гомеля» падчас мерапрыемства
4. Дакументы, якія захоўваюцца ў дзяржаўным архіве