Правядзенне прафарыентавання для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
2 мая 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Андрэй Любы.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любая правялі прафарыентацыйную лекцыю, падчас якой распавялі студэнтам пра гісторыю архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці фондаў установы, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама пра асноўныя напрамкі яго дзейнасці. Для наведвальнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчах.
Студэнты праявілі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках лекцыі.
![]() |
1. Супрацоўнікі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў і Алена Любая распавядаюць пра гісторыю і асноўныя накірункі дзейнасці архіва |
![]() |
2. Студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |
![]() |
3. Паказ прэзентацыі, прысвечанай дзейнасці НГА Беларусі |
![]() |
4. А.Любая знаёміць студэнтаў з актавай кнігай XVII ст. |
![]() |
5. У.Дзянісаў паказвае студэнтам план зямельных уладанняў князёў Вітгенштэйнаў |
![]() |
6. Дэманстрацыя матэрыялаў па гісторыі роду князёў Радзівілаў |