Аб прэзентацыі выставачнай экспазіцыі па гісторыі Брэсцкай вобласці

У перыяд з 7 па 14 красавіка 2025 года для ўсіх структурных падраздзяленняў Брэсцкага аблвыканкама Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці праведзена прэзентацыя стацыянарнай дакументальнай выставачнай экспазіцыі, арганізаванай у будынку Брэсцкага аблвыканкама.

На 23 вітрынах прадстаўлена каля 200 архіўных дакументаў, фатаграфій, газетных артыкулаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця Брэсцкай вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі.

Кожная вітрына прысвечана пэўнаму перыяду ў гісторыі вобласці (верасень 1939 года – чэрвень 1941 года, перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, генацыд мірнага насельніцтва Брэстчыны ў гады вайны, аднаўленне мірнага жыцця ў 1944-1949 гг., развіццё вобласці ў 1950-е, 1960-е, 1970-е, 1980-1991 гг., у перыяд суверэннай Рэспублікі Беларусь з 1991 года).

Дырэктар архіва Ганна Карапузава азнаёміла гасцей з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэстчыны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены, статыстыку насельніцтва рэгіёна ў розныя гады і інш.

Усяго выставачную экспазіцыю наведалі прадстаўнікі 28 структурных падраздзяленняў Брэсцкага аблвыканкама (звыш 350 чалавек).

 

1-4. Дырэктар архіва Ганна Карапузава знаёміць гасцей з выставачнай экспазіцыяй
5. Госці знаёмяцца з выставай
6-7. У завяршэнні агляду экспазіцыі