«Архівы – школе»: занятак у сярэдняй школе №12 г.Рэчыцы
5 снежня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы сустрэліся з навучэнцамі 9-га і 11-га класаў сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы. Яны правялі для хлопцаў і дзяўчат відэаэкскурсію па архівасховішчах і аддзелах свайго архіва, пазнаёміўшы іх з працай архівістаў. У гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нацызма ўвазе шкаляроў быў прадстаўлены дакументальны фільм БДАКФФД «Вызваленне», у час прагляду якога яны даведваліся, як ішлі вызваленчыя баі Чырвонай арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласных цэнтрах Беларусі.
![]() |
![]() |
![]() |
1-3. Навучэнцы сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы ў час відэаэкскурсіі па Рэчыцкаму дзяржархіву |
![]() |
4. Навучэнцы сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне» |