Міжнародны дзень архіваў: экскурсія па Рэчыцкаму дзяржархіву для навучэнцаў Рэчыцкай раённай гімназіі
9 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня архіваў, Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі выхаванцы летняга лагера «Эрудыт» ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія імя В.П.Маргелава».
Для дзяцей архівісты правялі экскурсію па свайму архіву. У час знаходжання ў архівасховішчы юныя госці даведваліся аб відах архіўных дакументаў і ўмовах іх захоўвання. У аддзеле работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства для іх быў праведзены майстар-клас па прашыўцы архіўных спраў.
У чытальнай зале Рэчыцкага дзяржархіва гімназісты пазнаёміліся з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва і дакументамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на выстаўках ў гонар 80-годдзя Перамогі, а таксама адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма Беларускага дзяржанўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі». Кожнаму з гасцей былі ўручаны візіткі з QR-кодамі ЗДА ў г.Рэчыцы, БДАКФФД і сайта «Архівы Беларусі».
![]() |
![]() |
1-2. Майстар-клас па прашыўцы архіўных спраў |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3-6. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка прадстаўляе гімназістам выстаўкі дакументаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
7. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка інфармуе гімназістаў аб вну, дзе вучацца на архівістаў, і аб фільме «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
![]() |
8-9. Навучэнцы Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.П.Маргелава з візіткамі, у якіх указаны QR-коды ЗДА ў г.Рэчыцы і сайта «Архівы Беларусі» |
![]() |
10. Навучэнцы Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.П.Маргелава ў ЗДА ў г.Рэчыцы |