Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» з экскурсіяй наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
24 лютага 2026 года ў рамках супрацоўніцтва паміж установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж», а таксама рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», навучэнцы каледжа па спецыяльнасці «Фармацыя» з экскурсіяй наведалі архіў.
Мерапрыемства пачалося ў «сэрцы» архіва – архівасховішчы. Навучэнцы змаглі ўбачыць умовы, у якіх захоўваюцца дакументы. А затым паспрабавалі сябе ў ролі архівістаў, якія здзяйсняюць пошук архіўных спраў.
Экскурсія працягнулася ў сектары па аблічбоўцы дакументаў. Тут гасцям было прадстаўлена абсталяванне для сканавання, а таксама непасрэдна прадэманстраваны працэс стварэння і рэдагавання лічбавых копій архіўных дакументаў.
Завяршылася экскурсія ў актавай зале архіва, дзе будучыя фармацэўты азнаёміліся з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі медыцыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Жывую цікавасць і актыўнае абмеркаванне ў прысутных выклікалі дакументы Магілёўскай гарадской бальніцы, магілёўскіх аптэк – якія характаразуюць цяжкія ўмовы нацысцкай акупацыі і гераізм медыцынскага персаналу.
![]() |
| 1. Удзельнікі экскурсіі падчас пошуку архіўных спраў па тапаграфічнаму указальніку. |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вольга Клебча знаёміць навучэнцаў з архівасховішчам. |
![]() |
| 3. Вучні знаёмяцца з працэсам падрыхтоўкі архіўных спраў да аблічбоўкі. |
![]() |
| 4. Падчас азнаямлення з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі медыцыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны. |
![]() |
| 5. Азнаямленне са стэндавай выставай. |




