Праект «Архівы-школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Пінску. Лекцыя «Архівіст – гэта гучыць ганарліва!»

З карысцю праводзяць канікулы навучэнцы 7 «В» класа сярэдняй школы №1 горада Пінска і 10 «А» класа сярэдняй школы №10 горада Пінска. Дзеці наведалі Занальны дзяржаўны архіў у Пінску 29 сакавіка 2024 года, дзе даведаліся шмат цікавага.

Супрацоўнікамі архіва былі праведзены лекцыі на тэмы: «Архівіст-гэта гучыць ганарліва!» і «Што такое архіў?». Рабятам распавялі аб гісторыі ўзнікнення архіва, аб яго структуры, аб асаблівасцях захоўвання і выкарыстанні архіўных дакументаў, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст.

У канцы лекцыі архівісты правялі экскурсіі па архіве, паказалі відэаролікі праекта «Адкрыты кінаархіў», створаныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі адказалі на ўсе пытанні дзяцей.