Маладосць і патрыятызм: урок пра значэнне Саюзнай дзяржавы правялі маладзечанскія архівісты

У рамках рэспубліканскай акцыі «архівы школе» і праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў VIII–XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна прайшоў урок на тэму «маладосць – час выбару. Моладзь – за Саюзную дзяржаву» (аб моладзевых праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі).

У ходзе мерапрыемства дзеці абмеркавалі маладзёжную палітыку Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, дзейнасць маладзёжнай палаты, праекты і ініцыятывы Саюзнай дзяржавы для маладога пакалення, механізмы ўмацавання сяброўскіх сувязяў, павышэння ўзроўню ініцыятыўнасці, грамадзянскай сталасці, патрыятызму.

На брыфінг была запрошаная Беразоўская Вольга Мікалаеўна, супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна».

 

Архівіст В.М.Беразоўская і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Н.С.Мінец падчас урока